Каталог курсовых, рефератов, научных работ! Ilya-ya.ru Лекции, рефераты, курсовые, научные работы!

Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя

Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі

Рэферат на тэму:

“Беларуская мова ў 20я гады XX стагоддзя”

Выканаў: Праверыў:
Студэнт гр. 251004 Ламака С.В.
Мядзведзеў Андрэй Юр’евіч

Мінск, 2002 г.

Змест
Уступ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . 3
Пачатак беларусізацыі пасля утварэння БССР . . . . . . . . . . . 4
Беларуская літаратурная мова і сістэма стыляў . . . . . . . . . . . 7
Граматыка для школ Браніслава Тарашкевіча . . . . . . . . . . . . 9
Заключэнне . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . 13

Уступ

Пачатак 20 стагоддзя азнаменаваўся прыкметным ажыўленнем кнігаведавецкай дзейнасці. У гэты час арганізуюцца беларускія выдавецтвы “Загляне сонца у наша аконца”, “Наша ніва”, “Мінчук”, “Палачанін” і іншыя. Выдаюцца першыя дапаможнікі для школ Цеткі “Першае чытанне для дзетак-беларусаў” (1906), К.
Каганца “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” (1906), Я. Коласа
“Другое чытанне дзячей беларусаў” (1909).
Маючы пэўныя здабыткі ў галіне вывучэння беларускай мовы ў 19- пачатку 20 стагоддзя, беларускае мовазнаўства значных поспехаў дасягнула пасля 1917 г.
Ужо ў 1918г. Былі надрукаваны першыя падручнікі па беларускай мове, сярод іх найбольшае значэнне мела “Беларуская граматыка для школ” Браніслава
Тарашкевіча. Аўтар яе давалі паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі. “Граматыка” з’явілася асновай для складання іншых падручнікаў па беларускай мове, найперш Я. Лёсіка, паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапісных і граматычных норм беларускай мовы.

Пачатак беларусізацыі пасля утварэння БССР

Пасля утварэння БССР (1919) пачалася беларусізацыя ўсіх сфер жыцця, з 1924 г. беларуская мова стала дзяржаўнай. У 20-я гады ХХ стагоддзя інтэнсіўна папўняецца новымі словамі слоўнік беларускай мовы, распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі і граматыкі, фарміруюцца формы літаратуронага вымаўлення і словаўжывання. На беларускай мове працуюць афіцыйныя дзяржаўныя установы, у тым ліку урад рэспублікі. Мноства газет, часопісаў друкавалася на беларускай мове, выдаваліся навуковыя працы, стваралася беларуская навувковая тэрміналогія па ўсіх галінах навукі.

У 1920-я гады бурна развівалася лексікалогія і лексікаграфія.
Лексікалогія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку. Неабходнасць пашырыць і унармаваць лексічныя сродкі беларускай мовы, даць усім патрэбныя даведнікі абумовілі інтэнсіўную распрацоўку і выданне розных слоўнікаў, як правіла, перакладных. Адной з першачарговых задач гэтага часу стала стварэнне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі, здольнай абслугоўваць усе важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця рэспублікі. У пачатку 1921г. Да ажыццяўлення гэтай задачы прыступіла Навукова-тэрміналагічная камісія, а ў
1922г. Заснаваны на яе базе Інстытут беларускай культуры. На працягу 1922-
1930-х гадоў было апрацавана і выдадзена 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі (выпускі): па граматыцы, логіцы, батаніцы, геаграфіі і іншыя.
Выйшлі з друку:
. “Руска-беларускі слоўнік” М. і Г. Гарэцкіх (1918)
. “Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік” М. Гарэцкага (1919)
. “Практычны расійска-беларускі солоўнік” М. Байкова і М. Гарэцкага

(1924)
. “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” М. Байкова і А.

Бараноўскага (1927)
. “Беларуская праўная тэрміналогія” М. Гуткоўскага (1927)
. “Беларуска-расійскі слоўнік” М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925)
. “Расійска-беларускі слоўнік” гэтых жа аўтараў (1928) і іншыя.
З’явіліся буйныя лексікаграфічныя працы дыялектнага характару – “Віцебскі краёвы слоўнік: Матэрыялы” М.І. Каспяровіча (1927), “Падручны беларуска- польскі слоўнік” Б. Друцкага-Падбярэскага (Вільня, 1929), “Краевы слоўнік
Чэрвеньшчыны” М. В. Шатэрніка (1929).

Актыўна вывучаецца лексічны матэрыял народных гаворак. М. Я. Бойкоў,
П. А. Бузук, І. В. Воўк-Левановіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Каспяровіч, С.М.
Некрашэвіч, П. А. Растаргуеў і іншыя выступаюць у друку з артыкуламі і рэцэнзіямі, заахвочваюць грамадскасць вывучаць мясцовыя гаворкі, рыхтуюць і публікуюць інструкцыі і практычныя парады па зборы і апісанні дыялектнага матэрыялу. У гэты ж час распачынаецца абмеркаванне спрэчных пытанняў беларускага правапісу, граматыкі і графікі, якое стала асноўнай тэмай Акадэмічнай канферэнцыі ў 1926 г. і завяршылася ў 1933г. выданнем
Інстытута мовазнаўства АН БССР “Праекта спрашчэння беларускага правапісу”.
Пасля яго абмеркавання ўрад БССР прыняў пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая ўпершыню ў гісторыі беларускай мовы стала афіцыйным законам. Пастанова абвясціла агульнадзярдаўнымі, гэта значыць абавязковымі пры вядзенні справаводства, у кнігадрукаванні, школьным выкладанні і іншыя пэўныя нормы беларускага правапісу. На аснове пастановы ў 1934 годзе быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”, які дзейнічаў да 1 студзеня 1958 года.
На рубяжы 1920-30х гг. Распрацоўкай пытанняў беларускай мовы займаецца П.
А. Бузук. Яго цікавілі пераважна пераходныя беларускія гаворкі, што мяжуюць з украінскімі. У 1928 г. ён публікуе абагульняльную працу па беларускай дыялекталогіі – “Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі.
Частка 1. Фанетыка і марфалогія. Гаворкі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі і суседніх мясцовачцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці ХХ в.”.
Вывучэннем беларускіх гаворак у той час займаліся і некаторыя рускія, польскія і ўкраінскія моваведы. Паасобныя заўвагі і спецыяльныя артыкулы па беларускай дыялекталогіі апублікавалі Г.А. Ільінскі, М.В. Коген, Л.
Асоўскі, М. Дурнаво, В. Ганцоў, І. Р. Галанаў і інш.

Беларуская літаратурная мова і сістэма стыляў

Новыя гістарычныя умовы, у якіх апынулася беларуская літаратурная мова, істотна закранулі яе слоўнік і фразеалогію. Далейшае развіцце навукі, тэхнікі і культуры, міжнародныя абмены і кантакты выклікалі паяўленне шматлікіх новых слоў і зваротаў самай разнастайнай семантыкі і стылістычнай афарбоўкі. Слоўнік беларускай мовы папўняўся рознымі шляхамі: у выніку стварэння новых слоў і словазлучэнняў на уласнай моўнай базе, шляхам запазычвання, за кошт багацццяў народнай гаворкі.

Сярод слоў, што ўзніклі ў гэты час для абазначэння розных паняццяў новых грамадскіх адносін, навукі, тэхнікі, культуры і побыту нашых сучаснікаў, вялікае месца займаюць спецыяльныя тэрміны – той пласт лексікі, які быў вельмі слаба распрацаваны ў дакастрычнецкі перыяд. Беларуская грамадска-палітычная, юрыдычная, навукова-тэхнічная і іншая спецыяльная тэрміналогія выпрацоўвалася і замацоўвалася даволі складаным шляхам і на працягу доўгача часу.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў беларускай літаратурнай мовы. Калі да рэвалюцыі беларуская мова выконвала абмежаваныя культурна-грамадскія функцыі – выкарыстоўвалася пераважна ў мастацкай літаратуры, то пасля атрымання ею права грамадзянства паўстала вострая неабходнасць ў пашырэнні яе функцый на ўсе сферы дзяржаўнага і адміністратыўнага справаводства, асветы, навукі, культуры і г. д. А значыць трэба было развіваць новыя стылі – афіцыйна-дзелавы, навуковы, грамадска- публіцыстычны.
Асаблівага росквіту дасчягнуў стыль мастацкай літаратуры. Яго моўна- выяўленчыя сродкі папаўняліся найперш за кошт далейшага асваення багаццяў жывой прыроднай гаворкі, фальклору. Літаратурныя творы 20-х гадоў запоўнілі словы і выразы, ў якіх адлюстроўвала рамантычнае светаадчуванне і светаразуменне маладога пакалення: новая раніца – прозалаць зарніц, сонцатканыя словы, срэбрашумныя завеі і г.д.

Адсутнасць цвердай стылістычнай нормы ў літаратурнай мове у 20-х – 30х гг. стварала для пісменнікаў і паэтаў шырокія магчымасці у атборы і выкарыстанні моўна-выяўленчых сродкаў.

Граматыка для школ Браніслава Тарашкевіча

Вядомы беларускi грамадскi i палiтычны дзеяч, публiтысцыст, лiтаратуразнавец, мовазнавец i перакладчык Б.А. Тарашкевiч нарадзiўся 20 студзеня 1892 г. у засценку Мацюлiшкi (цяпер Лiтва). Скончыў гiсторыка - фiлалагiчны факультэт Петраградскага ўнiверсiтэта (1916), працаваў у iм прыват-дацэнтам грэчэскай i лацiнскай моў. З 1918 г. загадваў культурна- асветнiцкiм адзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камiсарыята. У 1919 г. выкладаў Беларускую i грэчаскую мовы ў Мiнскiм педiнстытуце, у 1920 г. - загадваў беларускiм сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Лiтвы, у 1921 - 22 г. працаваў дырэктарам
Вiленскай беларускай гiмназii i быў адным з кiраўнiкоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначалiў у iм Беларускi пасольскi клуб. За абарону правоў беларускага насельнiцтва i палiтчную дзейнасць у студзенi 1927 г. арыштаваны i асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэтытацыi яго выпусцiлi на волю, але праз год зноў арыштавалi i ў лiстападзе 1932 г. асудзiлi на 8 гадоў катаржнай турмы. У вераснi 1933 г. быў абменены на савецкага палiтвязня i жыў Маскве, працаваў у Мiжнародным аграрным iнстытуцце загадчыкам адзела Польшчы i Прыбалтыкi. У маi 1937 г. арыштаваны i па беспадстаўным абвiнавачаннi ў шпiёнскай дзейнасцi на карысць Польшчы 29 лiстапада 1938 г. расстраляны.

«Беларуская граматыка для школ» Б.А. Тарашкевiча - праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы.
Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi - упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове. Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi з друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi жывой гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я.Ф. Карскi.
Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii, сiнтаксысу) ен прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi
Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска- палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на ёй усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка беларускага кнiгадрукавання не магла адразу даць адказ, якiя рысы з’яўляюцца найбольш тыповымi для беларускай мовы i iх неабходна замацаваць у якасцi яе лiтаратурных норм.Толькi на пачатку 20 ст., калi выдавецкая справа на беларускай мове пашырылася i склалiся пэўныя традыцыi беларускага кнiгадрукаваня, стыхiйна выпрацавалiся асобныя правiлы пiсьма i граматыкi, якiя, аднак, не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму нярэдка парушалiся.
Гэта прыводзiла да непаслядоўнасцi, разнабою ў друку, перашкаджала навучанню беларускай мове.

З прапановай стварыць граматыку беларускай мовы звярнуўся Я. Купала ад iмя Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi да Тарашкевiча яшчэ ў
1913 г., калi той быў студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўнiверсiтэта.
Да напiсання граматыкi, паводле слоў самога Тарашкевiча, заахвочвай яго акадэмiк А.А. Шахматаў. Ён жа i кiраваў працай Тарашкевiча над граматыкай. Значную дапамогу аказаў яму i акадэмiк Я.Ф. Карскi. Сваiм натхнiцелем у працы Тарашкевiч называў яшчэ нямецкага прафесара-славiста
Р. Абiхта, якi крыху раней, але таксама ў 1918 г., выдаў на беларускай мове невялiчкую брашуру «Просты спосаб стацца ў кароткi час граматным».
Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, - усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць. У сваёй працы Тарашкевiч выйшаў за мяжы ўласна граматыкi- марфалогii i сiнтаксысу (як гэта было прынята ў тагачаснай лiнгвiстыцы).
Яго праца складаецца з наступных раздзелаў: 1. Гукi; 2. Часцiны мовы; 3.
Падзел слова; 4. Правапiс; 5. Сказ. Такiм чынам, апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Гэта хоць i сцiслы, але поўны падручнiк беларускай мовы. Правiлы ў iх сфармуляваны дакладна,даходлiва, iлюструюцца прыкладамi. Для iх замацавання даюцца заданнi з тэкстам, узятымi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору. Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна- абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных - марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спцеыфiку беларускай мовы. Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення.
Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.

У 1991 г. выдавецтва «Народная асвета» узнавiла 5-е(1929) выданне граматыкi факсiмiльным спосабам.

Заключэнне

Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў беларускай мовы і літаратуры, навукі і культуры беларуская мова ў канцы 1920-х – пачатку 30-х гадоў дасягнула высокага ўзроўню развіцця. У канцы 30-х працэс беларусізацыі стаў запавольвацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер выкарыстання. Нягледзячы на гэта, беларуская літаратурная мова развівалася, назапашвалася яе літаратурная і навуковая спадчына.
Такім чынам, ў перадваенны час Інстытутам мовы і літаратуры АН БССР быў сабраны найбагацейшы дыялекталагічны матэрыял, які, на жаль, беззваротна загінуў у полымі Вялікай Айчыннай вайны.

Лiтаратура:

Б.I.Сачанка, “Беларуская мова”

Падручнік “Беларуская мова”, Мінск, 1999

Беларуская Энцыклапедыя.

Л. М. Шакун, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”



Наш опрос
Как Вы оцениваете работу нашего сайта?
Отлично
Не помог
Реклама
 
Мнение авторов может не совпадать с мнением редакции сайта
Перепечатка материалов без ссылки на наш сайт запрещена