Рэвалюцыйна - вызваленчы рух у Заходняй Беларусі
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэме:
Рэвалюцыйна - вызваленчы рух у Заходняй Беларусі
Падрыхтавала:
студэнтка 4 курса, 2 групы
Шкапцова М.Ў
Мiнск, 2010
Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы.
Асноўнымі сіламі яе былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры: першы — буржуазнапамешчыцкі, другі — дробнабуржуазны, дэмакратычны, трэці — пралетарскіх і рэвалюцыйнадэмакратычных сіл.
Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай і палітычна слабай, залежнай ад польскай і яўрэйскай буржуазіі.
Інтарэсы польскай буржуазіі і памешчыкаў выражалі польскія буржуазныя партыі — нацыяналдэмакраты (эндэкі), хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) і створаны ў 1928 г. так званы беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ), а таксама звязаныя з імі арганізацыі. За гэтымі палітычнымі сіламі стаяла польская буржуазная дзяржава з яе шматлікім чыноўніцтвам, арміяй, паліцыяй, судом і турмамі. Заадно з уладамі была каталіцкая царква, якая мела значны ўплыў сярод каталіцкай часткі насельніцтва.
У апазіцыі да ўрада знаходзіўся дробнабуржуазны дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі тры палітычныя сілы. Гэта польскія рэфармісцкія і дробнабуржуазныя партыі, яўрэйскія дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі і беларускія нацыянальнадэмакратычныя партыі і арганізацыі. Яны стаялі на пазіцыях легальнай парламенцкай барацьбы за дэмакратычныя і нацыянальныя правы.
Урадаваму лагеру супрацьстаяў рэвалюцыйнадэмакратычны лагер, які складалі рабочы клас, сялянства, гарадская бедната, дэмакратычная інтэлігенцыя. Яны былі прадстаўлены радыкальнымі народнымі арганізацыямі, што ўзаемадзейнічалі з камуністычнай партыяй.
Вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і падзей, што адбываліся ў Беларускай ССР. 3 БССР працоўныя Заходняй Беларусі звязвалі свае надзеі на лепшую будучыню. У 1919—1923 гг. у Заходнюю Беларусь вярнуліся з Расіі больш 700 тыс. бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яны ў значнай частцы ўключыліся ў змаганне супраць памешчыкаў і буржуазіі.
У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый. Гэта адбілася і на выбарах у сейм, якія адбыліся ў лістападзе 1922 г. У Заходняй Беларусі дэпутатамі сталі пераважна прадстаўнікі т. зв. блока нацыянальных меншасцей, у які аб'ядналіся буржуазныя і дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі. Яны атрымалі 28 % галасоў. Польскія дробнабуржуазныя партыі ППС і "Вызволене" атрымалі 31,5 % галасоў.
Беларускія дэпутаты (11 у сейме і 3 у сенаце) утварылі сваю фракцыю — Беларускі пасольскі (дэпутацкі) клуб. Яны выступалі з крытыкай нацыянальнай і зямельнай палітыкі польскага ўрада. Але, праводзячы хісткую палітычную лінію ад апазіцыі да згоды з уладай, клуб пачаў траціць уплыў на масы.
У гэты час пад уплывам кампартыі, левага крыла рэфармісцкіх партый і ўласнага вопыту рабочы клас узнімаўся на абарону сваіх класавых інтарэсаў. Шэраг забастовак прайшоў у 1921—1922 гг. Яшчэ больш шырокай забастовачная барацьба стала ў час рэвалюцыйнага ўздыму 1923 г. Супраць эксплуатацыі з патрабаваннямі павышэння заработнай платы выступілі рабочыя Гродна, Брэста, Пінска, іншых гарадоў. У 1923 г.забастовачны рух ахапіў усе галіны прамысловасці. Адбыліся 62 забастоўкі, у якіх удзельнічалі рабочыя 177 прапрыемстваў. Рабочыя птрабавалі ад уладальнікаў павышэння зарабатнай платы, устанаўлення 8- гадзіннага рабочага дня, аплаты за працу ў звыш урочны час і інш.
У кастрычніку 1923 г. адбылася першая канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходнчй Беларусі, якая абвястіла аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіруючае ядро складалі С. А. Дубовік, С.А. Мертэнс, А. С. Славінскі і інш. У канцы 1923г. у КПЗБ уступіла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая выйшла са складу левага краю беларусскіх эсэраў выступала супраць поскай акупацыі. Старшыней ЦК КПЗБ з 1926 да 1937г. зяўляуся Я.К.Лагіновіч (Павел Корчык). У 1924 г. быу створаны Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), сакратаром ЦК стала В.З. Харужая.
Са стварэннем КПЗБ партызанскі рух пашырыўся на ўсю тэрыторыю Заходняй Беларусі. У 1923г. агульная колькасць партызан складала 6 тыс. чалавек. Яны правілі каля 300 баявых апірацый, якія прыводзілі ў жах польскіх памешчыкаў. Некаторыя з іх сталі прадаваць маенткі і ўцякаць у Польшчу. Актыўную барацьбу павялі сяляне некалькіх весак Пружанскага павета супрауь братоў С. і Я. Булак- Балаховічаў, якія высякалі лясы Белавежскай пушчы і прдавалі іх за мяжу. Сялане арганізавалі партызанскі атрад, які разграміў лесапільны завод Балаховічаў у в.Гута-Мехалінская. У 1925г. пружанскія партызаны вырашілі знішчыць, як яны гаварылі, братоў-разбойнікаў Балаховічаў. Каб гэтаму акту надаць юрыдычную сілу, яны стварылі рэвалюцыйны трыбунал, які вынес завочны смяротны прыгавор Станіславу і Язэпу Булак-Балаховічаў. У хуткім часе Язэп быў забіты Станіслаў уцек у Варшаву.
У 1924- 1925гг. Партызанскія атрады ядналіся ў буйныя фарміравання па ваенным прынцыпе. Імі камандавалі К.П. Арлоўскі, В. З. Корж, С.А. Ваўпшасаў і інш. Рыхтавалася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Польшча была вымушана ўвесці асаднае становішча ў Заходняй Беларусі, накіравала на яе тэрыторыю шмат карных ваенныэ і паліцэйскіх атрадаў на чале з генералам Рыдз-Сміглам, надзяліўшы яго надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Па вескам, гарадах і мястэчках пракатілася хваля аблаў, арыштаў, працавалі ваенна- палявыя суды, гарэлі вескі, пачаўся масавы тэрор. У некаторых месцах парызаны вялі сапраўдныя баі з войскамі іпаліцыяй. Але сілы былі далека не роўныя. Партызанскі рух пад напорам шматразова перавышаючых сіл праціўніка ішоў на спад. У гэтых мовах ЦК КПЗБ заклікаў камуністаў і парызан спыніць узброенную барацьбу як несвоечасовую і пачаць рэвалюцыйную барацьбу супраць акупантаў.
24 чэрвеня 1925г. група паслоў левага кірунку беларускага польскага клуба стварыла Беларускую сялянска-рабочую грамаду (БСРГ), якая ў маі 1926г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Яе ўзначалілі Б.А. Тарашкевіч (старшыня ЦК), П.В. Мятла, П.П. Валошын, С.А.Рак-Мішайлоўскі. На студзень 1927г. БСРГ Яднала больш за дзве тысячы гурткоў з 120 тысяч членаў грамада мела праграму, якая патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, стварэння сялянска-рабочага ўрада і ўстанаўлення дэмакратычных свабод, самавызначэння Заходняй Белерусі, увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, ліквідацыі асадніцтва, адкрыцця школ на роднай мове і гд. Арганізаваныя грамадой працоўныя сяляне выступілі супраць камасацыі, парцэляцыі і ліквідацыі сервітутаў. Напалоханы размахам рэвалюцыйнага руху ўрад Пілсудскага ў 1927г. разграміў БСРГ, больш за 800 яе дзеячаў былі арыштавана і над імі ўчынілі палітычныя працэсы. Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі. Рабочыя Косава 3 лютага 1927г.арганізавалі дэманстрацыю пратэсту супраць разгону грамады. Мірная дэманстрацыя была расстраляна, шэсць чалавек забіта, некалькі дзесяткаў паранена.
У гады сусветнага эканамічнага крызісу (1929-1933) у Заходняй Беларусі складалася выключна цяжкае становішча. Яе і без таго слабая эканоміка ў выніку крызісу прыйшла ў поўны заняпад, былі паралізавыны цэлыя галіны прамысловасці,закрываліся прадпрыемствы, вырасла колькасць беспрацоўных. У гэтых умовах прадпрымальнікі ўзмацнілі эксплуатацыю рабочых, паменьшылі і без таго мізэрную заработную плату.
Эканамічны крызіс моцна ўдарыў і па весцы. Рэзка знізіліся цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, а на прамысловыя тавары ўзняліся ў некалькі разоў. У той час частай з’явай былі неўраджаі (1928,1931,1933), у выніку якіх голад ахапіў сотні тысяс сялян. Так, толькі ў пяці паветах Віленскага ваяводства галадала каля 200 тыс. чалавек.
Цяжкія ўмовы жыцця працоўных выклікалі ў 1929-1933 гг. Моцную хвалю стачачнай барацьбы, якая пранеслася па ўсей Заходняй Беларусі. Вясной і летам 1929 г. баставалі 186 рабочых трох лесапільных заводаў Брэста, рабочыя лесапільных заводаў у Гродне, Івацевічах, Стаўбцах, 300 рабочых Гродзенскага шклянога завода і шэрага іншых прадпрыемстваў у розных гарадах Заходняй Беларусі. У 1931 баставалі рабочыя шклозаводаў у Вільні і Ганцавічах, Гродзенскай тытуневай фабрыкі,камунальных прадпрыемстваў Слоніма. У гэтым годзе ў гарадах, паводле няпоўных данных, адбылося 19 забастовак, якія ахапілі 15,2 тыс. рабочых. У 1931 г. прайшлі выступленні деспрацоўных у Кобрыне, Баранавічах, Навагрудку, Слоніме, Лідзе. Выступаўшыя выстаўлялі антыўрадавыя лозунгі, патрабавалі работы і жылля. Забастовачная барацьба ўзмацнілася ў 1923 г. Яна ахапіла 30 фабрык і вылілася ва ўсеагульную стачку рабочых тэкстыльнай прамысловасці.
У 1933г. забастовачная барацьба дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню. Адбылася 81 забастоўка, у якой ўдзельнічала 36,7 тыс. рабочых. Усе частей эканамічныя стачкі перарасталі ў палітычныя, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй. Вясной 1933г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым сялянскага руху. Барацьба набывала розныя формы, пачынаючы ад масавых хваляванняў да актыўнага ўзброеннага супраціўлення ўладам. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады пасылалі карныя экспедыцыі паліцыі, вайсковыя падраздяленні. Карныя атрады дзейнічалі ў весках Брэсцкага, Кобрынскага, Навагрудскага і іншых паветаў.
Пасля рывалюцыйнага ўздыму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусі пачаўся спад рабочага сялянскага гуху. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў неабгрунтаваны роспуск у 1938г. Выканкамам Камінтэрна КПП і яе састаўных частак- КПЗБ і КПЗУ. У ліку апыштаваных былі члены ЦК КПЗБ Я.К. Лагіновіч, А.С.Славінскі, А.А.Альшэўскі, В.З.Харужая, дзесяткі актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчай дарацьбы працоўных Заходняй Беларусі. Амаль усе яны загінулі ў турмах і лагерах.
Гераічная барацьба працоўных Заходняй Беларусі за свае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне мела вялікае гістарычнае не толькі для народных мас заходніх абластей, але і для ўсяго беларускага народа. Сваей упартай рэвалюцыйнай барацьбой яны засведчылі імкненне да ўз’яднання з Савецкай Беларуссю, да кансалідацыі беларускай нацыі ў адзінай дзяржаве.
Літаратура
1. "Гісторыя Беларусі", другая частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002г.
2. "Гісторыя Беларусі", Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.
3. Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.
4. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: "Экаперспектыва", 1997.
5. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
6. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.
7. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.