Рэвалюцыя 1905-1907 гг
РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 ГГ
На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб'ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў.
Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамоган маленькай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваенным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.
Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую ролю.
Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11 - 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.
У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.
Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болып што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.
Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў незалежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы.
Балышавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі — тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага - вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову балышавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.
Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога - нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў".
Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія партыі - эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыпавіцкая тактыка байкоту Думы з'явілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.
Жыццё пацвердзіла правільнасць балыпавіцкай тактыкі — рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.
Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.
У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек.
У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе пад-трымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.
У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апы-нулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб'яднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапа-мозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаў-лена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір.
Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны лайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, схо-даў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад — канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю — "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест.
РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер - Пры-вакзальная плошча). У выніку болып за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены.
3 курлоўскім расстрэлам звязана адна з найболып вядомых акцый эсэраў — губернатар Курлоў быў асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся, Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу.
Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10 дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, По-лацку. На наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г., выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.
Заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны дзень, лалепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі.
Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ болып выкрылі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў асяроддзі працоўных мас, перш-наперш рабочага класа і сялянства, існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.
Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўт-варэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парла-ментарызму. Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, першая сусветная вайна практычна прыпыніла яго. 1 ўсё ж, нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага не магло быць.
Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з'явіліся другім (пасля рэформ 60 -70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўт-варэння Расіі ў буржуазную манархію.
На шляху канстытуцыйнага будаўніцтва ў Расіі важнейшымі вехамі сталі: Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. аб стварэнні заканадаўчага органа — Дзяржаўнай думы, асноўныя законы, прынятыя 23 красавіка 1906 г., якія вызначылі двухпалатную парламентарную сістэму і захавалі вельмі шырокія правы для імператарскай улады (без імператарскага зацвярджэння ні адзін закон не мог набыць сілу). Паступова складвалася і выбарчая сістэма.
Пасля разгону 1 і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.), які быў у поўнай меры арыентаваны на памеш-чыкаў і буйную буржуазію. Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях — 48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў, супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны як "рускія".
Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі, прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў. Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыя-нальныя аддзяленні — "рускае", "польскае", "яўрэйскае". У Віленскай губерні стваралася спецыяльная "руская" курыя. Пры гэтым правас-лаўныя беларусы ўключаліся ў рускую курыю, беларусы-католікі — у польскую. Такі падыход выключаў магчымасць нацыянальна свядомым беларусам трапіць у Думу.
Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 — 1912) і IV (1912 - 1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.
Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычнымі ў адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і павінны былі вучыцца на рускай мове.
Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта падштурхнула беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету "Наша ніва" настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным, паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельс-кагаспадарчых школ. Такая мера была накіравана супраць рэвалю-цыйнага і беларускага нацыянальнага руху.
Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся праф-саюзы, якія ўзніклі ў час рэвалюцыі. У 1907 - 1910 гг. на Беларусі было забаронена болып за 40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна, Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у перадрэвалюцыйны перыяд.
3 прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх левых партый - эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял-дэмакратычных арганізацыях узмацнілася. 3 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі аднаўляцца. У 1912 г. аднавіў работу Палескі камітэт РСДРП, на які рашэннем ЦК былі ўскладзены функцыі абласной арганізацыі ў Паўночна-Заходнім краі.
Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных арганізацый: таварыства "Крестьяннн" (створана ў 1905 г.) і "Окра-ннный союз" (створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў "Русское окраннное обіцество" — фактычныя адгалінаванні "Саюза рускага народа". "Беларускае таварыства", якое адкалолася ад тава-рыства "Крестьяннн" у 1908 г., арыентавалася на саюз з рускім са-мадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя ідэі кадэтаў.
Адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". "Западнорусизм" як ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамадскай думкі разглядаў беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі — як частку адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы беларускага народа на самастойнае развіццё. У 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла "Заходне-Рускае таварыства" (у яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства, чыноўнікі). Члены таварыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя канферэнцыі, палітычныя сходы.
Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., заваяванне некаторых дэмакра-тычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей — усё гэта стварала пераду-мовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не-легальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадска-куль-турныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гуртокбела-рускай моладзі, Беларускі музычна-навукова-літаратурны гурток сту-дэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.). Разам з развіццём беларускага перыядычнага друку, са з'яў-леннем кніг на роднай мове, значным ажыўленнем літаратурнага і культурнага жыцця ў нацыянальна-вызваленчым руху ўсё болып інтэнсіўна ішоў працэс умацавання рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі - усе яны з'яўляліся носьбітамі прагрэсіўных тэндэн-цый у гэтым руху.
Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна-культурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906 - 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка Купала.
Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пера-важна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў.
Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыя-нальныя пазіцыі.
"Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, станоўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праб-лемам.
Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ства-раўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Бе-ларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910 - 1915 гг., сельска-гаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі "Лучына".
Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь".
Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, на-цыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.
Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё болып актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.